Каталёнія. Галасы за новую краіну
Гішпанская паліцыя 1 кастрычніка ўжывала сілу, каб не дапусьціць рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі. Раней Канстытуцыйны суд Гішпаніі абвясьціў рэфэрэндум незаконным. Але, нягледзячы на гэта, мноства каталёнцаў прыйшло на выбарчыя ўчасткі, каб прагаласаваць за незалежнасьць. Вось тлумачэньні зь першых вуснаў ад людзей, якія галасавалі ў Барсэлёне.

Безыменная і грошы

Нас душаць. Гішпанскі ўрад нас душыць, каб забраць нашыя грошы.


Анна і статус

Нас дыскрымінуюць ужо шмат гадоў. На нейкі час мы атрымалі большую аўтаномію, але потым яе скасавалі на ініцыятыву мадрыдзкага ўраду.


Ігнасіё, Чаві і дэмакратыя

Ігнасіё (справа): Цяперашні гішпанскі ўрад абразае нашыя дэмакратычныя правы.

Чаві (зьлева): Для мяне дэмакратыя нават важнейшая за незалежнасьць. Але без незалежнасьці тут ужо ня можа быць дэмакратыі.


Каталіна і мова

Мая стрыечная сястра працавала ў банку ў Мадрыдзе. Калі яна тэлефанавала кліентам у Каталёніі, дык размаўляла зь імі па-каталёнску, і тыя былі вельмі радыя. Але начальнік сказаў, што звольніць яе, калі яна яшчэ хоць слова ў офісе скажа па-каталёнску.


Жэрард і самавызначэньне

Каталёнцы – гэта асобны народ, які мае права на самавызначэньне. Я адчуваю сябе каталёнцам, а не гішпанцам. Гішпанія пакуль што мая краіна, але я спадзяюся, што гэта ненадоўга.