Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі абраў для свайго пасланьня на Дзень камунікацыяў тэму фэйкавых навінаў


Тэма фэйкавых навінаў і журналістыка дзеля міру стануць галоўнымі ў пасланьні Папы Рымскага з нагоды Дня камунікацыяў у 2018 годзе.

«Я выбраў тэму ў Сусьветны дзень камунікацыяў 2018: «Ісьціна зробіць вас свабоднымі (Ян. 08:32): фэйкавыя навіны і журналістыка дзеля міру», — напісаў Папа ў Twitter.

Паводле Reuters, пасланьне будзе 24 студзеня на сьвята сьвятога Францішка Сальскага, які зьяўляецца заступнікам журналістаў. Дзень сацыяльных камунікацыяў адзначаюць 13 траўня.

На думку Папы Францішка, «скажэньне фактаў можа мець наступствы на ўзроўні індывідуальных і калектыўных паводзінаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG