Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Аўстрыі Сэбастыян Курц, паведамляе Reuters.
Чатыры кіруючыя пасады пустуюць праз адсутнасьць адзінагалоснасьці сярод 57 краін-сябраў арганізацыі.
У АБСЭ пустуюць пасады генэральнага сакратара, вярхоўнага камісара ў справах нацыянальных меншасьцяў, прадстаўніка па свабодзе СМІ і дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ).
Курц заявіў, што дзяржавы-чальцы АБСЭ падтрымалі прапанову Аўстрыі аб тым, што пазыцыі запоўненяць адпаведна былы амбасадар АБСЭ ў Швайцарыі Томас Грэмінгер, былы Генэральны сакратар АБСЭ Лямбэрта Занье, былы лідэр Сацыялістычнай партыі Францыі Арлем Дэзір і былая міністарка замежных спраў Ісьляндыі Інгэб'ёрг Гісьлядоцір.
На высокія пасады ў АБСЭ прэтэндавала і беларуская дыпляматка Алена Купчына. Аднае яе імя ў сьпісе ня ўзгадваецца. На сёньня яна ачольвае амбасаду Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Харватыі, а таксама прадстаўляе Беларусь у АБСЭ і іншых міжнародных арганізацыях, якія працуюць у Вене.
Былы беларускі дыплямат Валеры Кавалеўскі напісаў у сваім Фэйсбуку, што перашкодай сталі рэпрэсіі ў Беларусі.