Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск едзе прэзыдэнт Віетнаму — партнэр Беларусі № 1 у Паўднёва-Ўсходняй Азіі


Прэзыдэнт Віетнаму Чан Дай Куанг
Прэзыдэнт Віетнаму Чан Дай Куанг

26-28 чэрвеня Беларусь з афіцыйным візытам наведае прэзыдэнт Віетнаму Чан Дай Куанг. Перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам заплянаваныя на 27 чэрвеня — спачатку ў фармаце «сам-насам», пасьля — у пашыраным складзе з удзелам дэлегацый.

Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, бакі абмяркуюць увесь комплекс пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва, а галоўнай тэмай перамоваў стане разьвіцьцё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяньня. У гэты ж дзень кіраўнікі краінаў возьмуць удзел у беларуска-віетнамскім бізнэс-форуме.

Паводле беларускіх уладаў, сёньня Віетнам — партнэр № 1 Беларусі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Аб’ём таваразвароту за мінулы год дасягнуў 200 мільёнаў даляраў, але, перакананыя ў Менску, яго рэальна павялічыць да 500 мільёнаў.

Ад звыклага гандлю Беларусь і Віетнам пераходзяць да адкрыцьця сумесных прадпрыемстваў, куды Беларусь перадае сучасныя эўрапейскія тэхналёгіі. Такімі прыкладамі зьяўляюцца прадпрыемства па вытворчасьці малочных прадуктаў зь беларускага сухога малака і СП па зборцы грузавых аўтамабіляў MAZ-Asia Co. Ltd.

Асноўнымі артыкуламі экспарту ў Віетнам — калійныя ўгнаеньні, машынакамплекты грузавой тэхнікі, трактары, кар’ерныя самазвалы, запасныя часткі да аўтамабіляў і трактароў, шыны, падшыпнікі, прадукцыя харчовай прамысловасьці. Зь Віетнаму імпартуюцца сродкі сувязі, офіснае абсталяваньне, морапрадукты, рыс, арэхі, абутак, адзеньне, натуральны каўчук, трапічная садавіна, спэцыі, кава, гарбата.

Праграмай візыту Чан Дай Куанга прадугледжана наведваньне шэрагу беларускіх прадпрыемстваў і культурных аб’ектаў, а таксама сустрэча з прадстаўнікамі віетнамскай дыяспары і студэнтамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG