Гарадзенскае абласное тэлебачаньне яшчэ 17 красавіка паказала ў эфіры відэасюжэт «Маршам у нікуды». Пасьля гэты сюжэт быў зьмешчаны на афіцыйным сайце тэлеканала, а таксама на сэрвісе Youtube.
Паводле Саранчукова, відэасюжэт паказалі без указаньня аўтарства, а інфармацыя распаўсюджаная ў ім не адпавядае сапраўднасьці. Саранчукоў сьцьвярджае, што зьнятыя кадры ў сюжэце хутчэй нагадваюць апэратыўныя здымкі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а не працу журналістаў.
— Я адразу падаў скаргу ў пракуратуру — ворган, які паводле заканадаўства, абавязаны сачыць за выкананьнем законнасьці ў краіне, але ў адведзеныя законам тэрміны адказу адтуль не атрымаў. У мяне засталося яшчэ права зьвярнуцца ў суд. І я яго выкарыстаў, паколькі паказаны сюжэт па абласным тэлебачаньні зьневажае мой гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.
Вадзім Саранчукоў намераны дайсьці да самай высокай судовай інстанцыі.