ТЭСТ. 12 жанчын, якія зьмянілі Беларусь
З нагоды Міжнароднага дня жанчын раім праверыць свае веды пра жанчын, якія на працягу тысячагадовай беларускай гісторыі зьмянялі ня толькі Беларусь, але і сьвет.
Як звалі гераіню быліны «Дунай», сястру Рагнеды, якая адной левай клала на глебу кіеўскіх багатыроў?
Сучасныя гісторыкі называюць яе Лэдзі Макбэт з Наваградку. Першую і адзіную каралеву Літвы звалі ....
Першай у Вялікім княстве Літоўскім жанчынай-драматургам была ...
Князь Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі Ян Каэтан Ябланоўскі давёў да ручкі свае багатыя ўладаньні. Калі за справу ўзялася ягоная жонка, з роду Сапегаў і Радзівілаў, гэтыя землі ізноў ажылі. Як звалі нашу гераіню?
Яе называлі авантурысткай і лекаркай манархаў. Яна трапляла ў небясьпечныя для жыцьця гісторыі і выходзіла зь іх сухою. Першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-лекарка – гэта ....
Гэтая жанчына прайшла шлях ад прыгоннай танцоўшчыцы Антонія Тызэнгаўза да прыма-балерыны прыдворнага тэатру. Адну з заснавальніц беларускага балету звалі ....
Гэтая кабета зьбірала беларускі фальклёр, грала на фартэпіяна, але і спраўна секла шабляй падчас Лістападаўскага паўстаньня 1831 году. Гэта ....
Адна зь першых беларускіх жанчын-палітыкаў. Адна зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады БНР. За беларускую незалежніцкую пазыцыю арыштоўвалі палякі, трымалі ў турме бальшавікі.
Вось вы кажаце... Язэп Драздовіч хадзіў па вёсках і маляваў. А ці ведаеце вы беларускую мастачку-вандроўніцу, якая таксама значную частку жыцьця хадзіла зь вёскі ў вёску і малявала дываны?
Першай у гісторыі жанчынай-старшынёй Рады БНР была....
24 жніўня 1991 году бел-чырвона-белы сьцяг у Авальную залю парлямэнту падчас «Сэсіі Незалежнасьці» ўнесла:
Беларуская біятляністка, першая ў гісторыі трохразоваая алімпійская чэмпіёнка, якая атрымала свае перамогі толькі ў асабістых гонках?
з
Падзяліцца з сябрамі:
© Радыё Свабода 2016