Усё больш дзяўчат замест ёгі і фітнэсу абіраюць адзінаборствы. Мы наведалі менскія залі, каб паглядзець на тых, хто хоча быць як Джына Карана.
Маша
Машы 21 год. Яна фэльчар-вэтэрынар. Вучыцца ў Вэтэрынарнай акадэміі. Займаецца тайскім боксам 3 гады.
«Заўжды хацела быць моцнай і трывалай, як Джына Карана. Муай-тай дае мне гэта».
Аня
Аня, 15 год. Хоча паступаць у лінгвістычны каледж і быць перакладчыцай. Займаецца тайскім боксам паўтара года.
«Пачала займацца, бо падабаецца гэты спорт. Увесь час глядзела баі розных спартоўцаў. Доўга шукала, што мне даспадобы. І вось знайшла».
Даша
Даша, празь месяц будзе 17. Займаецца тайскім боксам пяты год.
«Усё жыцьцё бацькі прымушалі займацца танцамі, гімнастыкай, акрабатыкай. А я заўжды хацела займацца альбо футболам, альбо боксам. Мне больш падабаліся мужчынскія віды спорту, і камунікавала я заўжды толькі з хлопцамі. Зь імі прасьцей. І толькі ў 12 гадоў бацькі са мной пагадзіліся. Я выбрала тайскі бокс, бо футбол — камандны від спорту. А ў тайскім боксе на рынгу ўсё залежыць толькі ад цябе. Як трэніраваўся, так і выступіў».
Лена
Лена, 24 гады, працуе кансультантам, займаецца ММА (зьмяшаныя адзінаборствы) трэці год.
«ММА мне блізкія. Вучаць дысцыпліне і самакантролю. Тваё цела і твае думкі павінны працаваць разам».
Credits
Фота: Радыё Свабода, Дызайн і распрацоўка Pangea Design.
2017 © Pangea Digital, Радыё Свабода