Сёньня на сайце Свабоды мы публікуем пдф-вэрсію новай кнігі Зьмітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Мы вырашылі спраўдзіць, што вы ведаеце пра гэтага аўтара і культурнага героя сучаснае Беларусі.
https://docs.rferl.org/be-BY/2016/12/08/d6c64efd-4a9e-4d1a-b835-89f3b3e61e63.pdf
Пачнем з простага. Як называлася першая кніга Зьмітра Бартосіка?
Таксама не складанае для знаўцаў пытаньне. Дзе Зьміцер Бартосік праводзіць большую частку свайго жыцьця?
Якая істота ў назьве новай кнігі названая «верабейкам»?
Радавое гняздо якога літаратара адшукаў у Беларусі Зьміцер Бартосік?
Пачынаем ускладняць. Зьміцер Бартосік стаў сьвядомым беларусам не ад нараджэньня. У якім творы апісваецца эвалюцыя нашага героя?
Якая ваенная тэма скразной ніткай праходзіць у перадачах Зьмітра Бартосіка?
Як звалі прадзеда Зьмітра Бартосіка, які прадаваў рыбу на адэскім прывозе?
Колькі ў Зьмітра Бартосіка дзяцей?
Зьміцер Бартосік перасьпяваў і выдаў кружэлку расейскіх бардаў па-беларуску «Дзьве гітары». Хто зрабіў яму пераклады?
Колькі струн на гітары Зьмітра Бартосіка?
Сяргей Харэўскі жартаваў: «Калі б Бартосік ня зьехаў з Казахстану, дзе нарадзіўся, быў бы цяпер казахскім бардам». Як называецца казахскі бард?