ТЭСТ. 11 пытаньняў пра суворае беларускае каханьне
ТЭСТ. 11 пытаньняў пра суворае беларускае каханьне
У Дзень усіх закаханых прапануем вам адказаць на 11 пытаньняў пра каханьне і няпростыя адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі ў беларускай гісторыі.
Пры якіх абставінах князь Міндоўг пазнаёміўся са сваёй трэцяй жонкай Агнай?
Што стала прычынай сьмерці Барбары Радзівіл пасьля году сумеснага жыцьця з Жыгімонтам Аўгустам?
Што ў 16 стагодзьдзі ў ВКЛ чакала пералюбнікаў, калі іх лавілі на гарачым учынку?
А якое пакараньне прадугледжвалася для нявернага мужа?
Хто зь беларускіх палкаводцаў стаў двойчы бацькам у 67 гадоў?
Якое пакараньне прадугледжваў Трэці Статут ВКЛ, калі жанчына не жадае выйсьці замуж і вядзе распусны лад жыцьця?
У 17 ст. Павал Сапега будаваў касьцёл у Гальшанах, але сьцены будынку ўвесь час рушыліся. Паводле паданьня, завяршэньню будаўніцтва паспрыяла жонка аднаго з будаўнікоў. Якім чынам?
Хто зь беларускіх паэтаў, пачуўшы аднойчы песьню пра каханьне, гатовы быў стаць на калені перад тым сьпеваком?
Хто зь беларускіх клясыкаў завёў раман па перапісцы, а пасьля адчуваў сябе вінаватым, калі пабачыў тую дзяўчыну наяве?
Хто зь пералічаных ніжэй славутасьцяў лічыў мужчын дзецьмі?
І на дэсэрт. Хто зь беларускіх чыноўніц сказаў у інтэрвію: «Беларускія мужчыны для мяне як паветра, якім я дыхаю»