Амэрыканскі тэлеканал NBC паведаміў, што абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасьць прызначыць дзяржаўным сакратаром Міта Ромні, кандыдата ад Рэспубліканскай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах 2012
NBC паведамляе са спасылкай на ананімную крыніцу, што Трамп сустрэнецца з Ромні, былым губэрнатарам штату Масачусэтс, у гэтую нядзелю, каб абмеркаваць прапанову.