Распусьнік і сьвяты: 10 фактаў пра князя Ўладзімера
Распусьнік і сьвяты: 10 фактаў пра князя Ўладзімера
Сёньня у Маскве адкрылі помніку кіеўскаму князю Ўладзімеру. Расея і Ўкраіна ня першы год спрачаюцца наконт гістарычнага права на ягоную асобу і спадчыну. Між тым кіеўскі князь зьвязаны і зь Беларусьсю. А што вы ведаеце пра Ўладзімера Вялікага?
Пачнем з разагрэву. Сёньня помнік Уладзімеру адкрылі ў Маскве, а дзе стаіць самы стары помнік князю?
Хто была маці князя Ўладзімера?
Якая была сямейная сытуацыя князя Ўладзімера?
Расейская прапаганда выкарыстоўвае імя князя Ўладзімера для апраўданьня акупацыі Крыму. Якім бокам князь зьвязаны з Крымам?
Дарэчы, а якія дачыненьні падчас праўленьня Ўладзімера былі паміж Кіевам і Масковіяй?
Ядром сучаснай Расеі расейскія гісторыкі называюць Уладзімера-Суздальскае княства. Што зрабіў князь Андрэй Багалюбскі падчас першага візыту ў сталіцу Кіеўскай Русі?
З кім з полацкіх князёў ва Ўладзімера ня склаліся асабістыя адносіны?
За незаконныя дзеяньні супраць якой полацкай князёўны Ўладзімера сёньня судзілі б паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі?
За што князя Ўладзімера празвалі Краснае Сонейка?
Які зь беларускіх гарадоў названы ў гонар сына князя Ўладзімера?