7 верасьня ў Маскоўскім судзе Менску будзе абвешчаны прысуд былому гендырэктару баскетбольнага клюбу «Цмокі-Менск» Канcтанціну Шараверы. Абвяшчэньне прысуду двойчы адкладалі, спачатку з 31 жніўня на 5 верасьня, потым зь 5 на 7 верасьня.
Суд над Канстанцінам Шараверай, якога абвінавачваюць ў крадзяжы грошай клюбу праз злоўжываньне службовым становішчам, пачаўся яшчэ ў сьнежні 2015 году.
Пракурор папрасіў для вядомага баскетбаліста 6 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці.