Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскім судзьдзям, якія бралі хабар, далі 11 і 13 год калёніі


Алена Мельнікава і Юры Грушэцкі
Алена Мельнікава і Юры Грушэцкі

У Вярхоўным судзе Беларусі агучаны вырак па справе судзьдзяў Менскага эканамічнага суду Грушэцкага і Мельнікавай.

Былыя судзьдзі прызнаныя вінаватымі ў атрыманьні хабару ды іншых злачынстваў і асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня.

Юры Грушэцкі атрымаў 11 год пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, Алена Мельнікава — 13 год з канфіскацыяй.

Грушэцкі цалкам прызнаў сваю віну па ўсіх эпізодах, вярнуў у казну больш за 60 тысяч даляраў і супрацоўнічаў са следзтвам. Алена Мельнікава віны цалкам не прызнавала. Абвінавачаньне інкрымінавала ёй толькі два эпізоды атрыманьня хабару ў 5300 і 500 даляраў, але адвакаты даказвалі, што грошы ёй не перадаваліся. Суд, аднак, вырашыў, што і яна вінаватая.

Таксама суд вынес па гэтай справе яшчэ 4 абвінаваўчыя прысуды, ў тым ліку 2 падсудных былі арыштаваныя ў судовай зале. Гэта Віктар Вінцкевіч і Ганна Халецкая, якіх асудзілі за удзел у хабары на 3,5 гады зьняволеньня кожнага. Прысуд канчатковы і абскарджаньню не падлягае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG