30 гадоў у радыяцыі

Старт
Упрыгожанае дрэва з агароджай у вёсцы Губарэвічы. З чарнобыльскай катастрофай яно не зьвязана. Тутэйшыя праваслаўныя ўгледзелі на дрэве аблічча Маці Божай. Побач ужо будуецца капліца.
Непадалёк ад вёскі Губарэвічы актыўна ідзе пасяўная.
Трохмэтровы серп і молат. У савецкія часы ўпрыгожваў тэрыторыю сельскагаспадарчага ПТВ, дзе навучалася да 1000 чалавек.
Рэшткі дома ў вёсцы Рудакоў. Вёска ў зоне адсяленьня. Нягледзячы на такія разбурэньні, у вёсцы дагэтуль жывуць людзі. У асноўным — тыя, хто вярнуўся.
Заезд у 30-кілямэтровую зону. Чарнобыльскі заказьнік можна падзяліць на дзьве часткі. Лепш ахоўваецца найбольш забруджаная і таму больш небясьпечная тэрыторыя.
"Краявід" у Чарнобыльскім заказьніку
Большасьць вёсак трапляюць у палон лесу.
Пры адсяленьні людзі пакідалі амаль усё. Але пасьля прыходзілі марадэры.
Без чалавека жывёлам і птушкам стала вальней. Тут іх значна больш, чым у іншых заказьніках.
Парэшткі сельскагаспадарчага будынка.
Від зьверху на вёску Краснасельле. Яна захавалася лепш за іншыя дзякуючы свайму месцазнаходжаньню.
Так выглядае зь Беларусі месца трагедыі
На тэрыторыі заказьніка могуць знаходзіцца толькі супрацоўнікі.
Паласа бясьпекі на выпадак пажару.
Некалі тут хадзілі параходы.
Беларускія дзюны і брукаванка. У 19 ст. тут была дарога на Кіеў.
Вёска Масаны. Тут дасьледчы цэнтар, дзе зьбіраюць зьвесткі пра радыяцыю. Перад будоўляй радыеактыўны грунт адсюль прыбралі.
Адразу за межамі комплексу ўзровень радыяцыі падвышаецца ў 5 разоў. Вёска Масаны — у непасрэднай блізасьці ад ЧАЭС.
Могілкі, бадай, адзінае месца, па якім відаць, што тут бывае чалавек. На Радуніцу сваякі могуць наведаць магілы родных.
Дзед Анатоль у тыя часы працаваў на мэліярацыі побач з ЧАЭС. Яму і ягоным калегам пра трагедыю не паведамілі. Эвакуіравалі пазьней. Дзед Анатоль расказвае, што большасьць ягоных калегаў паўміралі на працягу тыдня, усе яны былі маладыя.