17 лютага Маскоўскі суд Менску пакараў старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку штрафам у 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў). Лідэрку індывідуальных прадпрымальнікаў зь Віцебску Ірыну Яскевіч аштрафавалі на 25 базавых (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў).
Актывіста Артура Адамяна аштрафавалі на 25 базавых (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў), Ніну Багінскую на 30 базавых (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў). Суды над імі прайшлі завочна.
18 студзеня ў цэнтры Менску прайшла несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі «Я — ІП!». На тых, хто выступаў на мітынгу, супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
16 лютага ў судзе Ленінскага раёну Менску Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў) за ўдзел у пікеце супраць міліцэйскага гвалту каля будынку Вярхоўнага суду Беларусі 30 студзеня.