Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: «пытаньне Крыму» для Расеі не існуе


Дзьмітры Мядзьведзеў
Дзьмітры Мядзьведзеў

Расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў заяўляе, што «пытаньне Крыму» для Расеі не існуе. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію тэлеканалу Euronews, якое апублікавала прэс-служба расейскага ўраду.

«Не. Гэтага пытаньня няма, і для Расеі не існуе. Гэтае пытаньне закрытае назаўжды», — адказаў ён на пытаньне журналісткі, ці абмяркоўваецца будучыня Крыму.

У студзені прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што Ўкраіна прапануе міжнародны мэханізм з дэакупацыі Крыму, у прыватнасьці фармат міжнародных перамоў «Жэнэва плюс».

Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла пачаткам часовай акупацыі Крыму 20 лютага 2014 году. Краіны Захаду таксама не прызнаюць анэксію Крыму і ўвялі шэраг эканамічных санкцыяў у дачыненьні да Масквы. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG