У жніўні 2000 году "Курск" браў удзел у вучэньнях у Баранцавым моры з расейскім Паўночным флётам, які налічвае 30 вадаплаваў. Флягманскім караблём флятыліі быў крэйсэр "Пётр Вялікі". Для вучэньняў вызвалілі тэрыторыю за 150 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Мурманску. За вучэньнямі назіралі дзьве атамныя падводныя лодкі ЗША тыпу Мэмфіс.
"Курск" - расейская ядзерная падводная лодка тыпу Оскар. Яе заклалі ў 1992 годзе ў Северадзьвінску і будавалі два гады. Пра лодкі такога тыпу казалі, што яны непатапляльныя, бо яны мелі падвойны корпус.
Карабельны вінт
154 м
18.2 м
- Магутнасьць 98 000 конскіх сілаў
- Хуткасьць: 15 вузлоў (33,3 км/г) на паверхні. Пад паверхняй - 33 вузлы (52 км/г)
- Аўтаномнасьць плаваньня 120 сутак
- Працоўная глыбіня 420 м
- Максымальная глыбіня 500 м
Два атамныя рэактары
Экіпаж да 130 чалавек
24 супрацькарабельныя ракеты комплекса П-700 "Граніт"
24 тарпэды "Шквал"
Чатыры ўстаноўкі для тарпэдаў 533 мм.
Дзьве ўстаноўкі для тарпэдаў 650 мм.
Ваданепранікальныя дзьверы падчас выбуху ў тарпэдным пакоі былі адчыненыя. Праз гэта першыя два зь дзевяці адсекаў разарвала. 7 чалавек загінулі, 36 былі параненыя. У камандзіра не хапіла часу, каб выслаць аварыйны сыгнал. Не спрацавалі і аварыйныя буі, якія меліся быць вупушчаныя ў выпадку аварыі.
Падчас вучэньняў 12 жніўня 2000 году падводная лодка Курск умоўна выпусьціла крылатую ракету "Граніт" у эскадру надводных караблёў.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, а 11:28 мясцовага часу ў тарпедным адсеку адбыўся выцек высокаканцэнтраванага пэраксыду вадароду, які быў палівам для тарпэдаў. Ён пачаў ланчуговую рэакцыю зь медзьдзю і мосенжам адсеку, што і прывяло да выбуху.
Пасьля першага выбуху сэйсмомэтры зарэгістравалі штуршок магутнасьцю ад 1,5 да 2,2 паводле шкалы Рыхтэра.
Выбух разбурыў корпус лодкі, які быў разьлічаны так, каб вытрымаць ціск на глыбіні да 1000 мэтраў. У другі і чацьверты адсекі пачала трапляць вада з хуткасьцю 90,000 літраў у сэкунду. Усе людзі ў гэтым аддзяленьні загінулі. Адсекі з атамнымі рэактарамі засталіся некранутыя.
Пасьля другога выбуху сэйсмомэтры ва ўсёй паўночнай Эўропе зарэгістравалі штуршкі магутнасьцю 3,5 - 4,4 паводле шкалы Рыхтэра.
Абодва выбухі перажылі 23 маракі. Яны сабраліся ў дзявятым адсеку зь іншым, запасным выхадам. На той момант па адным можна было пакінуць лодку з глыбіні 100 мэтраў. Але экіпаж вырашыў дачакацца ратавальнага карабля. У хуткім часе пасьля аварыйнага адключэньня рэактараў адключылася і аварыйная крыніца энэргіі. Пасьля гэтага ўнутры падводнай лодкі пачала падаць тэмпэратура. Ратавальнікі ня здолелі наладзіць кантакту з экіпажам.
1
2
Карабельны вінт
154 м
18.2 м
- Магутнасьць 98 000 конскіх сілаў
- Хуткасьць: 15 вузлоў (33,3 км/г) на паверхні. Пад паверхняй - 33 вузлы (52 км/г)
- Аўтаномнасьць плаваньня 120 сутак
- Працоўная глыбіня 420 м
- Максымальная глыбіня 500 м
i
i
i
i
1
2
2
1
2
1
2
15 жніўня 2000
Марское ўпраўленьне абвяшчае пачатак ратавальных работаў. Больш за 20 караблёў прыплылі да месца знаходжаньня затанулай падводнай лодкі. Але бура перашкодзіла пачатку апэрацыі.

Засталося мала надзеі на ўратаваньне экіпажу. Расейкія мэдыі распаўсюджваюць вэрсію пра патрапленьне вады ўнутр падводнай лодкі.
108 м
18 жніўня 2000
Ратавальны апарат упершыню спусьціўся да затанулай падводнай лодкі. Праз моцную падводную плынь ён ня здолеў прыстыкавацца да лодкі. 20 жніўня да апэрацыі далучыліся нарвэская лодка Норманд Першаадкрывальнік і брытанская LR5.
21 жніўня 2000
Каля 13:00 каманда глыбакаводных дайвэраў здолела адчыніць вонкавы і ўнутраны корпусы аднаго з аварыйных выхадаў падводнай лодкі. Агенцтва Інтэрфакс паведаміла, што ратавальнікі знайшлі часткі меркаванай брытанскай падводнай лодкі. Брытанцы гэтую інфармацыю адмаўлялі.

Каля аварыйнага выхаду ратавальнікі знайшлі першае цела марака. А 17:00 адмірал Паўночнага флёту Міхаіл Моцак афіцыйна пацьвердзіў гібель усяго экіпажу "Курску". Ратавальную апэрацыю згарнулі, але працягнуўся агляд судна з камэрай.
Большую частку корпусу "Курску", акрамя насавой часткі, паднялі на паверхню. 8 кастрычніка 2001 году корпус прывезьлі на мурманскую суднавэрф. Судна, якое праляжала больш за год пад вадой, выцягнулі на адмыслова абсталяванай баржы "Гігант 4".

Рабатызаваная піла, кіраваная адмысловай гідраўлічнай помпай, разрэзала пашкоджаную насавую частку "Курску".
З-пад парэшткаў дасталі 115 з 118 целаў і пахавалі ў Расеі. Трох чалавек з тарпэднага аддзяленьня не ўдалося апазнаць.
Мёртвыя
0
Выбух
Ратаваньне
Нарвэгія
Швэцыя
Фінляндыя
Расея
КУРСК
Трагедыя падводнай лодкі "Курск"

Расейская атамная падводная лодка лічылася непатапляльнай, але 12 жніўня 2000 году на ёй загінулі 118 маракоў. "Курск" затануў пасьля двух выбухаў на палубе. Як гэта адбылося, і як ішла ратавальная апэрацыя 15 гадоў таму?
Крыніцы: mmspektrum.com, akademon.cz, wikipedie.cz, military.cz, ru.wikipedia.org