У менскім комплексе «Чыжоўка-Арэна» 30 траўня Рэлігійнае аб’яднаньне грамадаў хрысьціян поўнага эвангельля правядзе «Малітву за Беларусь».
Дазвол на мерапрыемства даў Менгарвыканкам.
Узяць удзел у малітве плянуюць каля 700 вернікаў. Зь вітальным словам выступіць япіскап Леанід Вараненка, паведамляе сайт gospel.by.
Арганізатары мусяць узгадніць з гарадзкой міліцыяй праграму мерапрыемства і меры бясьпекі.
Юрыст царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін напісаў у фэйсбуку, што ўпершыню за апошнія гады менскія ўлады далі афіцыйны дазвол на правядзеньне агульнай малітвы за Беларусь для цэркваў поўнаэвангельскага аб’яднаньня ў тысячнай залі.
На малітву запрашаюцца ўсе хрысьціяне незалежна ад канфэсіяў.