Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампартыі постсавецкіх краінаў сабраліся ў Менску і заклікалі змагацца з кіеўскім «фашыстоўскім рэжымам»


1 лістапада ў Менску адбыўся так званы XXXV зьезд Саюзу камуністычных партыяў — Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (СКП-КПСС).

Сярод удзельнікаў партыйнага форуму — старшыня КПРФ Генадзь Зюганаў, які яшчэ 31 кастрычніка прыляцеў у сталіцу Беларусі, кіраўнік кампартыі Малдовы Ўладзімер Варонін, кіраўнік Камуністычнай партыі Ўкраіны Пятро Сіманенка. Дэлегацыю Беларусі ачоліў першы сакратар ЦК КПБ, намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Ігар Карпенка.

Генадзь Зюганаў у сваім выступе падкрэсьліў, што ў залі сабраліся «самыя стойкія, чэсныя і мужныя» барацьбіты за сацыялістычныя пераўтварэньні. Паводле Зюганава, ва Ўкраіне нарастае фашызм, па выніках апошніх выбараў камуністычная партыя не прайшла ў парлямэнт, а пяць з шасьці партыяў, якія туды трапілі, маюць «карычневае адценьне».

Падчас сустрэчы з журналістамі напрыканцы форуму лідэра ўкраінскіх камуністаў Пятра Сіманенку запыталіся, што будзе рабіць кампартыя ўкраіны, якая ўпершыню ня трапіла ў Вярхоўную раду. Сіманенка заявіў, што падчас выбарчай кампаніі прэсу цэнзуравалі, няправільна лічылі галасы. Ён назваў улады ў Кіеве нацыянал-фашыстоўскім рэжымам, які падтрымліваюць алігархі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG