Гэтым разам у часе вандроўкі на Талачыншчыну шукаць адрэсу не было патрэбы. Напярэдадні стала вядома пра трагічнае здарэньне ў вёсцы Варанцэвічы. Многія мясцовыя аднак лічаць яго забойствам - задыхнуліся і згарэлі жыўцом трое дзяцей з трох суседзкіх сем'яў. Іх бацькі-алькаголікі сабраліся ўвечары на чарговую гулянку.“Аграгарадок у Варанцэвічах - не для людзей, паказуха”, - кажуць тутэйшыя...