Нядаўнія падзеі ў мястэчку Глыбокае, што ў Заходняй Віцебшчыне, сталі падставай для гарачых спрэчак і грунтоўных абмеркаваньняў. У сусьветным сеціве і на вузенькіх вулачках райцэнтру людзі разважалі пра паходжаньне нечуванай знаходкі – чалавечых парэштак у сутарэньні мясцовага сабору. Дагэтуль застаецца невядомым – кім былі гэтыя людзі і якім чынам іхная сьмерць зьвязаная з гісторыяй тутэйшага краю.