У самы аддалены ад асноўных грузапатокаў мытны пункт на расейска-беларускай мяжы я хацеў патрапіць даўно. Нашы Ляды і расейскія Грабяні – за некалькі соцень мэтраў адна ад адной, разьдзеленыя мостам праз раку Мярэя. За савецкім часам расейцы і беларусы мелі хаты і зямельныя ўчасткі па абодва бакі ўмоўнай тады мяжы. Таму мэтай №1 я паставіў сабе параўнаць два цяпер розныя лады жыцьця некалі роднасных у літаральным сэнсе вёсак. Беларусы і расейцы на памежжы.