Атмасфэру пэрманэнтнага ўладнага ўціску, якая часам даводзіць галоўную гераіню гэтай вандроўкі да адчаю, я адчуў у першыя ў паўгадзіны, як толькі сышоў зь цягніка на чыгуначнай станцыі Талька. 49-гадовую спадарыню Натальлю Ільініч у Тальцы ведае кожны. Настаўніца гісторыі, яна тут два дзесяцігодзьдзі. Краязнаўца, пехатою і на ровары пабывала ва ўсіх памятных на дзясяткі кілямэтраў навокал. Восем гадоў запар ля лясной старожкі, дзе маладыя гады правёў Якуб Колас, арганізоўвае сьвяты беларускага фальклёру і паэзіі. І - што найбольш раздражняе ўлады - сябра Партыі БНФ. Віталь Сямашка - пра вёску Талька, што на Пухавіччыне.