Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан заяўляе пра новыя страты праз эскаляцыю канфлікту ў Нагорным Карабаху


Будынак у Нагорным Карабаху
Будынак у Нагорным Карабаху

Міністэрства абароны Азэрбайджана паведамляе пра забойства чатырох вайскоўцаў 2 жніўня ў раёне Нагорнага Карабаху.

У заяве Міністэрства гаворыцца, што вайскоўцы адказвалі на атаку з боку «армянскіх груп сабатажу».

Чыноўнік міністэрства заявіў Радыё Свабода, што «азэрбайджанскія вайсковыя самалёты зьдзяйсьняюць манэўры, каб абараніць бацькаўшчыну».

Самаабвешчанае міністэрства абароны Нагорнага Карабаху заявіла, што падчас атак азэрбаджайнскіх падразьдзелаў забіта сямёра азэрбайджанскіх вайскоўцаў.

Міністэрства абароны Армэніі абвінаваціла Азэрбайджан у эскаляцыі гвалту ў Нагорным Карабаху з прычыны таго, што ён выкарыстоўвае артылерыю і абстрэльвае заселеныя тэрыторыі.

1 жніўня Міністэрства абароны Азэрбайджана паведаміла пра забойства армянскімі сілавікамі васьмёх сваіх вайскоўцаў на працягу апошніх трох дзён.

Нагорны Карабах абвясьціў незалежнасьць ад Азэрбайджана пасьля вайны 1988-1994 гадоў. За гэты пэрыяд загінула каля 30 тысяч чалавек, сотні тысяч пакінулі свае дамы.

МЗС Расеі 2 жніўня выказала занепакоенасьць у сувязі з успышкай гвалту ў Нагорным Карабаху і заявіла пра недапушчальнасьць далейшай эскаляцыі.

ЗША 1 жніўня заклікалі ўсе бакі ўжыць патрэбныя захады для зьмяньшэньні напружанасьці й паважаць рэжым прыпыненьня агню. Афіцыйны Вашынгтон распаўсюдзіў заяву, у якой заклікаў лідэраў Армэніі ды Азэрбайджана сустрэцца «пры найбліжэшай нагодзе, каб аднавіць дыялёг па ключавых пытаньнях».

Менскую групу па ўрэгуляваньні канфлікту ў Нагорным Карабаху, сфармаваную пры ўдзеле АБСЭ, узначальваюць Францыя, Расея і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG