Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Нямеччына не заклікала Ўкраіну да перамоваў з сэпаратыстамі


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Ангела Меркель сьцвярджае, што інфармацыя пра заклік да неадкладных наўпроставых перамоваў з сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны была праінтэрпрэтаваная няправільна.

Падчас тэлефонных кансультацый з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнка з федэральным канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель былі абмеркаваныя шляхі арганізацыі сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы, у прыватнасьці, у фармаце відэа-канфэрэнцыі. Парашэнка і Мэркель спадзяюцца, што сустрэча можа адбыцца ўжо 16 ліпеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны

Ангела Мэркель абвергла сьцверджаньні пра тое, што Нямеччына заклікае да наўпроставых перамоваў з сэпаратыстамі. Па словах канцлера, адпаведнае паведамленьне прэс-службы МЗС Нямеччыны было няправільна праінтэрпрэтаванае.

Раней прэс-служба МЗС Нямеччыны распаўсюдзіла інфармацыю пра размову кіраўнікоў МЗС Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера, Францыі — Лярана Фабыюса, Украіны —Паўла Клімкіна і кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргея Іванова. Падчас яе было вырашана, што Трохбаковая кантактная група наладзіць прамы кантакт з сэпаратыстамі праз відэаканфэрэнцыю не пазьней як у аўторак, 16 ліпеня.

Падчас відэаканфэрэнцыі мусіць быць узгодненае месца непасрэднай сустрэчы кантактнай групы з прадстаўнікамі сэпаратыстаў, якая мае адбыцца неўзабаве — гаворыцца ў паведамленьні.

Гэтая інфармацыя адразу выклікала жорсткую рэакцыю ўкраінскіх інтэрнэт-карыстальнікаў.

Старонку нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркельу Facebook грамадзкія актывісты запаўняюць паведамленьнямі «Дзякуй, спадарыня Рыбэнтроп» («Danke Frau Ribbentrop»). Пад апошнімі пастамі Мэркель людзі пакінулі ўжо некалькі дзясяткаў тысяч падобных камэнтароў. Актывісты намякаюць, што Мэркель можа паўтарыць дамоўленасьці паміж гітлераўскай Нямеччынай і сталінскім СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG