Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі паэта Славаміра Адамовіча за жоўта-блакітную стужку

абноўлена

Раніцай 30 сакавіка на ўваходзе ў менскую станцыю мэтро «Магілёуская» міліцыяй быў затрыманы вядомы паэт, былы палітвязень Славамір Адамовіч.

Фармальная прычына затрыманьня — высьвятленьне асобы, але сапраўдная, як распавёў «Свабодзе» Славамір Адамовіч, зьвязаная з падзеямі ва Украіне.

«Некалькі дзён выходжу ў горад з жоўта-блакітнай і бел-чырвона-белай стужкамі на вопратцы. Гэта мой знак салідарнасьці з укріанцамі ў іх барацьбе з акупантамі з Расеі. І вось затрымалі на ўваходзе ў мэтро. Зараз разьбіраюцца з маёй асобай. Па тэлефоне начальству пэўна кажуць, што «ў яго была жоўта-блакітная стужка, што зь ім рабіць», — распавёў Славамір Адамовіч па тэлефоне зь міліцэйскага пастарунку на станцыі мэтро.

Праз паўгадзіны паэта вызвалілі.

У сярэдзіне 1990 ых гадоў Славамір Адамовіч быў асуджаны за верш «Забі прэзыдэнта», адбыў ў вязьніцы некалькі месяцаў. Пазьней эмііграваў зь Беларусі, атрымаў палітычны прытулак ў Нарвэгіі. Вярнуўся ў Беларусь, дзе працягвае літаратурную і грамадзкую дзейнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG