Разгляд справы аб неадпаведнасьці вазкоў для перамяшчэньня інвалідаў, якімі карыстаюцца супрацоўнікі аэрапорту, цягнецца ўжо больш за тры месяцы — з 1 кастрычніка. За гэты час адбылося тры паседжаньні, адно зь іх прайшло з выездам у аэрапорт.
Яўген Шаўко падаў пазоў у суд пасьля вандроўкі на самалёце, якую ён зьдзейсьніў вясной 2013 году і падчас якой у аэрапорце яго перамяшчалі на непрыстасаваным для хворага чалавека крэсьле, якое можа нанесьці шкоду здароўю. Падчас той вандроўкі Яўген Шаўко скардзіўся супрацоўнікам аэрапорту на неадпаведнасьць крэсла. Аднак ніякіх крокаў з боку аэрапорта ў бок выпраўленьня сытуацыі не адбылося.
У выніку суд стаў на бок Яўгена Шаўко, які пагадзіўся на заключэньне міравога пагадненьня, у выніку якога аэрапорт забясьпечыць пасажыраў-інвалідаў неабходнымі вазкамі для перамяшчэньня на тэрыторыі аэрапорту, а таксама выплаціць пазоўніку 10 мільёнаў рублёў за маральныя страты.
«Наша міравое пагадненьне ўтрымлівае ўмовы, якія я выстаўляў падчас падачы позвы. Галоўны пункт у ім — тое, што аэрапорт абавязваецца падчас перамяшчэньня інвалідаў у аэрапорце, па трапе і ў самалёце выкарыстоўваць толькі тыя вазкі, якія прайшлі адмысловую сэртыфікацыю ў Міністэрстве аховы здароўя. Справа ў тым, што інвалідныя вазкі лічацца вырабамі мэдычнага прызначэньня, таму для іх абавязковая рэгістрацыя ў Міністэрстве аховы здароўя. Адпаведна тое крэсла, на якім перамяшчалі і мяне, і іншых пасажыраў-інвалідаў, больш ня зможа выкарыстоўвацца», — сказаў Яўген Шаўко.
Каардынатар Офісу па правах людзей зь інваліднасьцю Сяргей Драздоўскі распавёў Радыё Свабода, што інваліды ўжо даўно змагаюцца за свае правы на права перамяшчацца ў адпаведных вазках у аэрапорце «Менск»:
«Доўгія гады менскі аэрапорт ніякім чынам не рэагуе на патрабаваньне даступнасьці для інвалідаў. Доўгі час мы спрабавалі супрацоўнічаць зь імі. У выніку не засталося нічога, апроч звароту у суд, які пасьля разгляду справы канстатаваў віну аэрапорта ў тым, што ён выкарыстоўвае неадпаведныя вазкі і не забясьпечвае безбар’ернае асяродзьдзе для людзей з абмежаваньнямі. Аэрапорт прызнаў віну. А старшыня асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў пагадзіўся на міравую», — сказаў Сяргей Драздоўскі.
«Я ўсьцешаны тым, што аэрапорт, хоць і праз суд, прыслухаўся да нашых просьбаў. Цяпер ёсьць усе падставы меркаваць, што падарожжы для людзей з абмежаваньнямі стануць больш камфортнымі і, што самае галоўнае, не нанясуць дадатковай страты здароўю тым, хто і так яго ня мае», — падсумаваў Яўген Шаўко.