14:42
10.11.2013
14:47
10.11.2013
15:00
10.11.2013
16:17
10.11.2013
Асноўныя тэзы выступу Юрася Беленькага:
- Калі мы забылі і адракаемся ад сваёй мовы. Які ж мы тады за народ?
- Мы адродзімся як нацыя. Мы нікуды не зьнікнем. Мы зоймем сваё месца і мы будзем уладарамі на сваёй зямлі.
- Гасподзь дае мову народу. І дае ўласнасьць. А кожнаму чалавеку — дае сваю душу. (...) Калі ты, чалавеча, адрокся ад сваёй душы, што ты ёсьць? Вось гэтая расьліна, якая ня мае дучы! Выбачайце, можа таксама жорстка, але праўда: чалавек без душы ня ёсьць чалавекам.
- Калі мы не навучымся бараніць сваю мову, ня будзе мэханізму бараніць сваю эканоміку. Чалавек, які не навучыўся гэта рабіць, страціць усё.
- Што будзе з намі? Пастрабуюць дабіць нас, уклініўшы сюды чужыя этнасы і забраўшы эканоміку.
- Лукашэнка сьвядома зьнішчае бізнэс.
- Лукашэнка пастаўлены Масквой і на Маскву працуе.
- Мы маем унутраную энэргію і сілу бараніць свой народ і сваіх дзяцей. А мэханізм просты: трымацца свайго: мовы, культуры, хрысьціянскіх традыцыяў, сваёй беларускай душы.
- Не далучайцеся да арміі акупантаў. Не гаварыце на іх мове. Гэта, канешне, вобраз... Але не такі ўжо і вобраз.
16:41
10.11.2013
Асноўныя тэзы ліста Зянона Пазьняка:
Пра словы Беленькага («калі ты гаворыш па-расейску, ты ў войску акупанта і страляеш у свой народ»): «Сфармуляваньне такога дакладнага і ёмістага вобразу ёсьць несумненным палітычным здабыткам. Гэтыя словы ўтрымліваюць глыбокі агульнанародны сэнс паводзінаў і супраціўленьня агульнабеларускаму злу».
- Такіх месцаў, як Лошыца, на Беларусі — сотні. Гэта сьведчаньні пакутнага мартыралогу народу.
- Дзяды сталі саркальным сьвятам для ўсёй нацыі.
- Зь Дзядоў выходзілі вялікія ідэі, вялікія творы і вялікія падзеі, якія ўплывалі на Беларусь на ўсю былую Рэч Паспалітую.
- На першыя Дзяды, арганізаваныя Народным фронтам, прыйшло насельніцтва, а вярнуўся народ.
- Пасьля захопу Беларусі першым галоўным пытаньнем расейскай імпэрскай палітыкі на акупаванай тэрыторыі стала задача ліквідацыі мовы. Гэтую задачу яны выконваюць ўжо 200 гадоў.
- Галоўная тактыка Масквы ў гэтым пытанньні — асьляпленьніе праціўніка, якое адбываецца праз прапаганду, адукацыю і інфармацыю.
- Масква цудоўна разумее, што галоўнай асновай існаваньня беларускай нацыі ёсьць беларуская мова. Калі выбіць гэтае зьвяно ў культуры, беларуская нацыя зьнікае, і захоп яе робіцца голымі рукамі.
- Лукашэнку дагэтуль даюць крэдыты і падтрымліваюць толькі таму, што ён усьвядоміў гэтае галоўнае пытаньне расейскай палітыкі ў Беларусі і ажыцьцяўле яе.
- Мала толькі паважаць сваю мову. Трэба на ёй гаварыць, пісаць і чытаць.
- Не ўступайце ў акупацыйную армію. Не страляйце самі ў сябе. Любіце сваё і шануйце сваіх.
Пра словы Беленькага («калі ты гаворыш па-расейску, ты ў войску акупанта і страляеш у свой народ»): «Сфармуляваньне такога дакладнага і ёмістага вобразу ёсьць несумненным палітычным здабыткам. Гэтыя словы ўтрымліваюць глыбокі агульнанародны сэнс паводзінаў і супраціўленьня агульнабеларускаму злу».
17:36
10.11.2013
Леаніда Смаўжа перавялі ў пастарунку міліцыі Ленінскага раёну ў турму на Акрэсьціна. Суд павінен адбыцца заўтра, 11 лістапада.
Пра гэта грамадзкаму актывісту Ільлі Дабратвору паведамілі міліцыянты.
Пра гэта грамадзкаму актывісту Ільлі Дабратвору паведамілі міліцыянты.