На плошчы Незалежнасьці 7 лістапада з разьбежкай у часе адбылося некалькі акцыяў, прымеркаваных да афіцыйнага сьвята Кастрычніцкай рэвалюцыі.
А 10-й раніцы прыйшлі прадстаўнікі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі. Пад акампанэмэнт вайсковага аркестру піянэры, курсанты, сувораўцы, афіцыйныя прафсаюзы, а таксама амбасадары Кубы і Віетнама ўсклалі кветкі да помніка Леніну.
У 11.30 пад вялізным чырвоным сьцягам на плошчу прыйшлі так званыя "сталіністы".
Аб 11-й гадзіне ля помніка Леніну кароткі мітынг правялі прадстаўнікі Беларускай партыі левых "Справядлівы сьвет".