Ініцыятывы «БМАgroup», «Арт Сядзіба» і «Рок-салідарнасьць» распачалі збор подпісаў пад калектыўным зваротам у Міністэрства культуры. Яны прапануюць уключыць бел-чырвона-белы сьцяг у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.
Каб далучыцца да збору подпісаў трэба спампаваць і раздрукаваць адзіную форму калектыўнага звароту, запоўніць блянкі і даслаць па вызначаным адрасе.
Ініцыятары прэзэнтуюць кожнаму, хто зьбярэ подпісы пад зваротам, дыскі зь беларускай музыкай, цішоткі з нацыянальнай сымболікай, кнігі ды іншыя падарункі.
Вынікі кампаніі і колькасьць подпісаў будуць агучаныя 27 ліпеня.
Акцыя праводзіцца ў межах культурніцкай кампаніі па папулярызацыі нацыянальнай сымболікі Беларусі — бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня». «БМАgroup» і «Арт Сядзіба» ўжо правялі некалькі акцыяў. Напрыклад, 14 траўня, у гадавіну правядзеньня рэфэрэндуму 1995 году, актывісты кампаніі раздавалі на вуліцах Менску значкі і дыскі зь беларускай музыкай.

Таксама быў выдадзены дыск «Сымбалі веры і свабоды», які можна спампаваць на сайце АРТ СЯДЗІБЫ ці тут: RAR (128 kbps, 90 Mb), RAR (320 kbps, 193 Mb)