Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cтартавала кампанія папулярызацыі нацыянальнай сымболікі


14 траўня, у гадавіну правядзеньня рэфэндуму 1995 года, па выніках якога была зьмененая дзяржаўная сымболіка, стартавала кампанія ў падтрымку бел-чырвона-белага сьцяга і герба Пагоня.

Моладзь, актывісты кампаніі, на вуліцах Менску раздавалі значкі і дыскі з беларускай музыкай.

У межах кампаніі ў канцы траўня выйдзе дыск «Сымбалі веры і свабоды» зь песнямі, прысьвечанымі нацыянальнай сымболіцы. У дыск увойдуць песьні самых розных выканаўцаў — ад «Песняроў» зь «Верасамі» да Зьмітра Вайцюкевіча ды рэп-гурта «Чырвоным па белым», якія прысьвечаныя нацыянальным гістарычным сымбылям Беларусі.





Актывістамі кампаніі сталі прадстаўнікі некалькіх грамадзкіх арганізацый і ініцыятываў: «Арт Сядзіба», «Рок-салідарнасьць», BMAgroup.



У канцы траўня пройдзе прэзэнтацыя дыска «Сымбалі веры і свабоды», пасьля чаго ён будзе разасланы дэпутатам і іншым дзяржаўным чыноўнікам. У плянах ініцыятывы таксама збор подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статуса дзяржаўнай каштоўнасьці.

Калі вы жадаеце далучыцца да кампаніі ці прапанаваць песьні для складанкі «Сымбалі веры і свабоды» — пішыце на e-mail: skladanki@tut.by
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG