Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску назвалі чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці — 2012


1 лютага аб’яднаньне няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і грамадзянскіх ініцыятываў «Асамблея НДА» ўручыла прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2012». Імпрэза адбылася ў галерэі «Ў».

«Грамадзкімі лідэрамі году» сталі Валер Булгакаў і Андрэй Пачобут. Абодва пераможцы ня здолелі прыехаць на ўрачыстую цырымонію, і таму даслалі свае відэазвароты.

У намінацыі «Кампанія году» перамагла Беларуская антыядзерная кампанія.



Рэгіянальнай «Падзеяй году» стала стварэньне структураў незалежных прафсаюзаў на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах.



«Месцам году» прызнаны Офіс праваабарончага цэнтру «Вясна».



У намінацыі «Рэгістрацыя году» першай была прызнаная Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Плятформа іна вэйшн», зарэгістраваная адразу пасьля ліквідацыі «Плятформы», што плённа займалася абаронай правоў асуджаных.



«Адмовай году» стала адмова разьмяшчэньня культурнай пляцоўкі «Арт-сядзіба» ажно ў трох памяшканьнях.

«Крэатывам году» прызнанае «бамбардаваньне» Беларусі плюшавымі мядзьведзікамі. Швэды даслалі відэазварот па-беларуску, дзе яны ў масках мядзьведзікаў.

Найлепшая «Новая ініцыятыва» — Маратон салідарнасьці «Свабоду палітвязьням».



Пераможцаў вызначылі па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі (44 прадстаўнікі арганізацыяў), а таксама 25 спэцыяльна запрошанымі экспэртамі зь ліку лідэраў НДА ды леташніх пераможцаў прэміі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG