Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:40 ]  Перамогі прыхільнікаў інтэграцыі ў Эўропу


БУДАПЭШТ У адпаведнасьці з папярэднімі дадзенымі, 83 працэнты ўдзельнікаў рэферэндуму, які прайшоў у суботу ў Вугоршыны, ухвалілі ўступленьне краіны ў Эўразьвяз. У рэферэндуме, аднак, узялі ўдзел толькі 45 працэнтаў зарэгістраваных выбаршчыкаў. Прыхільнікі ўступленьня ў Эўразьвяз атрымалі перамогу і на Мальце, дзе ў суботу прайшлі парлямэнцкія выбары. Прэм’ер-міністр Мальты Эды Фэнех Адамі абвесьціў перамогу кіруючай Нацыяналісцкай партыі і заявіў, што ў сераду падпіша пагадненьне аб уступленьні Мальты ў Эўразьвяз. Адамі заявіў прыхільнікам, што ягоная партыі атрымала прынамсі 51 працэнт галасоў на парлямэнцкіх выбарах, што дазволіць партыі захаваць парлямэнцкую большасць. Нацыяналісцкая партыя выступае за ўступленьне краіны ў агульную Эўропу, апазыцыйная партыя працы –супраць
XS
SM
MD
LG