МАСКВА. Сёньня ў расейскай сталіцы прайшла акцыя прэтэсту супраць прапановы мэра Масквы Юрыя Лужкова ізноў усталяваць помнік Фэліксу Дзяржынскаму. Прамаўляючы ў часе мітынгу на Лубянскай плошчы, лідар Саюзу правых Сілаў Барыс Нямцоў, сказаў, што вяртаньне помніку было б абразай памяці дзясяткаў мільёнаў ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў.
Нямцоў назваў Дзяржынскага “мясьніком”.