Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея сьпісала даўгі Кіргізстану


Уладзімір Пуцін і Алмазбек Атамбаеў
Уладзімір Пуцін і Алмазбек Атамбаеў

Расія і Кіргізстан сёньня падпісалі міжурадавае пагадненьне аб урэгуляваньні доўгу Бішкеку перад Масквой у памеры 489 мільёнаў даляраў па ранейшых крэдытах.

Дакумэнт падпісалі міністар фінансаў Кіргізстану Вольга Лаўрова і намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Сторчак па выніках перамоваў прэзыдэнтаў Уладзіміра Пуціна і Алмазбека Атамбаева.

Расея раней заяўляла, што скасуе 189 мільёнаў даляраў кіргіскага доўгу, а рэшту заменіць на акцыі ў кіргіскіх прамысловых прадпрыемствах.

Абодва бакі таксама падпісалі пагадненьне, якое вызначае статус і ўмовы знаходжаньня расейскай ваеннай базы на тэрыторыі Кіргізстану. Арэндная плата за выкарыстаньне базы застанецца на ўзроўні 4,5 мільёна даляраў на год, як гэта было з 2003 году, калі было падпісана першапачатковае пагадненьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG