Беларусь навучылася змагацца з "рэвалюцыямі праз сацыяльныя сеткі". Аб гэтым кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэньня Савета ПА АДКБ.
Як падае БЕЛТА, Лукашэнка заявіў, што варта зьвярнуць сур'ёзную ўвагу на сучасную інфармацыйную прастору, паколькі "толькі сьляпы ня бачыць, што там адбываецца". "Інфармацыйная прастора выкарыстоўваецца па асобных напрамках як спроба дэстабілізаваць сытуацыю ў тых або іншых дзяржавах", – сьцьвярджае А. Лукашэнка. У якасьці прыкладу ён прывёў падзеі ў арабскім сьвеце, дзе пасьля рэвалюцый сытуацыя зусім не палепшылася. Маўляў, на нядаўніх выбарах у Тунісе перамогу атрымалі радыкальныя ісламісты, не вядома яшчэ, чым скончацца выбары ў Эгіпце і Лівіі.
"Думаць пра тое, што гэта далёка ад нас і нас не датычыцца, нельга, але і думаць, што мы дрыжым перад гэтым сеткамі і гэтак далей, таксама нельга”.
Паводле слоў Лукашэнкі, на працягу гэтага году ў Беларусі ня раз рабіліся спробы дэстабілізаваць абстаноўку, у тым ліку з выкарыстаньнем інтэрнэту і сацыяльных сетак. "Мы навучыліся змагацца з гэтым злом, і мы дамовіліся аб тым, што павінны каардынаваць нашыя намаганьні", - падкрэсьліў А.Лукашэнка. "Тут няма ніякага страху, тут няма ніякіх забаронаў. Мы ні ў якім разе не закрываем інтэрнэт, блогі, старонкі ў сацыяльных сетках. Мы нікому не процідзейнічаем. Калі ласка, кажэце, абмяркоўвайце. Але калі гэта супрацьзаконнае дзеяньне, мы адпаведныя меры прымаем" – сказаў ён.
Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што лідэры краін АДКБ дамовіліся абменьвацца вопытам па абароне сваёй інфармацыйнай прасторы.