Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малчанаў будзе сядзець у Бабруйскай калёніі, Новік — у «Віцьбе-2»


Суд над Новікам, Малчанавым, Атрошчанкавым.
Суд над Новікам, Малчанавым, Атрошчанкавым.
12 сакавіка набываюць моц прысуды асуджаным Фрунзэнскім раённым судом сталіцы ўдзельнікам акцыі пратэсту 19 сьнежня Дзьмітрыю Новіку і Аляксандру Малчанаву.

Іх абвінавацілі ў масавых непарадках па частцы 2 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу і пакаралі пазбаўленьнем волі на 3,5 і 3 гады адпаведна. Хлопцы вырашылі не абскарджваць прысуды. Дзьмітры Новік будзе адбываць пакараньне ў калёніі «Віцьба-2», а Аляксандар Малчанаў — у Бабруйскай калёніі.

Аляксандар Малчанаў
Дзьмітры Новік

Аляксандар Атрошчанкаў, які атрымаў 2 сакавіка 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, зьвярнуўся з касацыйнай скаргай і чакае даты яе разгляду ў судзе.

Чакае разгляду касацыйнай скаргі і Васіль Парфянкоў, асуджаны 17 лютага на 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG