Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ачоліць Савет Рэспублікі?


Сёньня а 14-й гадзіне пачнецца паседжаньне Савета Рэспублікі – верхняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі.

У папярэднім раскладзе працы Савета Рэспублікі на травень чарговае паседжаньне плянавалася на 28 траўня. Таму мяркуецца, што сёньня будзе абраны новы старшыня Савета Рэспублікі, паколькі Барыса Батуру Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём Менскага аблвыканкаму.

Згодна з дзейнай Канстытуцыяй Беларусі (артыкул 96) старшыня Савета Рэспублікі абіраецца толькі са складу Савета Рэспублікі.

А ў артыкуле 91 запісана, што ў Савет Рэспублікі ад кожнай вобласьці і Менску абіраюцца па восем чалавек. Яшчэ восем чалавек прызначае кіраўнік дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG