Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фірму “Палёніка” папярэдзіў судовы выканаўца


Анжаліка Борыс
Анжаліка Борыс

Гарадзенская фірма “Палёніка”, якой кіруе Анжаліка Борыс, павінна дабраахвотна заплаціць штраф — 71 мільён рублёў. Пра гэта папярэдзіў лістом судовы выканаўца Яўген Юцэвіч з абласнога гаспадарчага суду.


Калі грошы не заплацяць, іх будуць спаганяць прымусова, зазначана ў лісьце. Прэсавы сакратар не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Ігар Банцар зазначыў, што яны паспрабуюць абскардзіць тое, што ўзбуджана “выканаўчая вытворчасьць” адносна “даўжніка” — “Палёнікі”.

Ігар Банцар зьвяртае ўвагу на тое, што рашэньне аб штрафе прымала судзьдзя па адміністрацыйных справах Ленінскага раённага суду Горадні Натальля Козел, а спаганяць грошы будуць на падставе гаспадарчага працэсуальнага кодэксу. Гэта было палітычнае рашэньне, мяркуе Ігар Банцар.

Нагадаем, што праз фірму “Палёніка” Саюз палякаў на чале з А.Борыс, які ўлады не рэгіструюць, ажыцьцяўляў легальна сваю адукацыйна-культурніцкую дзейнасьць. Грошы на курсы польскай мовы, канцэрты, выдзяляла “Вспульнота польска” з Варшавы. Суд палічыў, што яны павінны былі афармляцца ў якасьці гуманітарнай дапамогі, і аштрафаваў “Палёніку”.

Пасьля гэтага Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд таксама пакараў фірму —гэтым разам за правядзеньне канцэртаў без адпаведнага дазволу, агульная сума штрафу вырасла да 122 мільёнаў рублёў. Днямі вышэйшы гаспадарчы суд пацьвердзіў правамоцнасьць гэтага рашэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG