Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні напісалі ІІІ агульнанацыянальную дыктоўку


У якасьці тэкста была ўзята прадмова Ўладзімера Караткевіча да кнігі “Памяць зямлі беларускай”. Тэкст чытаў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.


Насамрэч у даволі вялікай залі ня ўсе ахвотныя маглі знайсьці месца. Дыктоўку пісалі дзеці, моладзь, дарослыя, сталыя людзі, сядзелі цэлымі сем’ямі.

Некаторыя пісалі на каленках, хто толькі дзе мог прымясьціцца. Андрэй Хадановіч быў уражаны колькасьцю ўдзельнікаў дыктоўкі і атмасфэрай, якая панавала ў залі.

Вось што ён сказаў нашаму радыё адразу пасьля напісаньня дыктоўкі:

Хадановіч: “Я адчуваў радаснае хваляваньне і вялікую адказнасьць. Мяне ўразіла вялікая колькасьць людзей. А паза тым я ніколі не дыктаваў свабоднай дыктоўкі. Гэта значыць, што вялікая колькасьць людзей прыйшла не па адзнаку, а па нешта большае – у што яны вераць, чым пераймаюцца. І я салідарны з гэтымі пачуцьцямі. А па-другое, Караткевіч для мяне больш, чым сымпатычны – гэта аўтар любімы, аўтар культавы, аўтар, які мяне ў школе шмат у чым сфармаваў”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG