Празь фірму “Палёніка” СПБ на чале з А.Борыс ажыцьцяўляў сваю адукацыйна-культурную дзейнасьць. Фінансава яе падтрымлівала “Вспульнота польска” з Варшавы.
“Палёніка” плаціла са сваёй дзейнасьці падаткі. Аднак падаткоўцы вырашылі, што грошы, атрыманыя ад польскага боку, павінны былі афармляцца як гуманітарная дапамога. У выніку “Палёніку” спачатку аштрафаваў на 71 мільён рублёў Ленінскі суд Горадні, а затым абласны гаспадарчы — за правядзеньне культурных мерапрыемстваў без адпаведнага дазволу. Агульная сума санкцыяў — 122 мільёны рублёў. Фактычна гэта можа азначаць ліквідацыю фірмы, мяркуюць актывісты польскага руху.