Знаўца выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер кажа: існуюць тры віды вылучэньня прэтэндэнтаў — праз збор подпісаў выбарцаў, ад палітычных партыяў і ад працоўных калектываў:
“Што тычыцца збору подпісаў, то вызначаны 5-дзённы тэрмін для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Ён заканчваецца 18-га лютага. І трэба назьбіраць невялікую, з майго пункту гледжаньня, колькасьць подпісаў. Для Менскага гарадзкога і абласных саветаў — па 150, а для раённых — па 75. Гэта здольная зрабіць любая ініцыятыўная група, нават у сваім мінімальным складзе — тры чалавекі”.
Спадар Альфер удакладняе: грамадзкія арганізацыі вылучаць прэтэндэнтаў у дэпутаты права ня маюць. А вось правы палітычных партыяў падкарэктаванае заканадаўства менавіта ў гэтай сфэры крыху пашырае, падкрэсьлівае экспэрт:
“На сёньняшні дзень для вылучэньня кандыдатам у дэпутаты абласных і сталічнага саветаў патрабуецца толькі наяўнасьць партыйных арганізацыяў адпаведных роўняў. Раней жа трэба было мець у кожнай акрузе (а іх амаль па 60 у кожнай вобласьці і 55 у Менску) зарэгістраваную партыйную структуру. То бок мець юрыдычны адрас, а прасьцей кажучы — партыйны офіс. Цяпер гэтае патрабаваньне адмененае”.
Зыходзячы з гэтага, спадар Альфер прагназуе: партыйных вылучэнцаў на гэтых выбарах будзе болей, чым на папярэдніх мясцовых.
Аднак партыйныя лідэры кажуць, што перашкоды для партыйных актывістаў зьявіліся з боку ўладаў. Прынамсі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавядае:
“Мы губляем патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты менавіта з-за таго, што ідуць захады з элемэнтамі пагроз. І з канкрэтнымі дзеяньнямі ў дачыненьні да тых, хто хацеў бы абірацца дэпутатам. З аднаго боку, улады разгарнулі ідэалягічную кампанію пра тое, што ўсе дзьверы для ўсіх адчыненыя. А паралельна ў кулюарах вядзецца кампанія запалохваньня актывістаў, асабліва тых, хто працуе ў дзяржаўных структурах, альбо прадпрымальнікаў”.
У якасьці прыкладу спадар Лябедзька прыводзіць сытуацыю з актывістамі АГП у Любанскім раёне:
“Было шэсьць кандыдатаў, застаўся адзін. Тая ж настаўніца Агафонава. Спачатку яе выклікаюць да гэтай “дзікай” чыноўніцы Данілевіч з пагрозамі, каб выйшла з партыі. Пасьля даюць два папярэджаньні ў школе. Мужа “прэсуюць” КДБ, падатковая...
Няма неабходнасьці ў рэгіёне “прэсаваць” усіх. Дастаткова аднаго прыкладу, каб зьнішчыць тыя парасткі матывацыі, якія былі ці ёсьць у патэнцыйных кандыдатаў”.