Намесьнік старшыні грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскі форум” Юры Стукалаў запатрабаваў ад дзяржаўнага выданьня тэрмінова абвергнуць несапраўдную дату правядзеньня выбараў у мясцовыя саветы. Адпаведную заяву ён ужо адправіў у рэдакцыю заказным лістом.
“Яны ня толькі ўвялі ў зман мяне як грамадзкага актывіста, які зьбіраецца балятавацца ў гарсавет, але й чытацкую аўдыторыю газэты. Гэта недапушчальна, каб афіцыйнае выданьне рабіла такія памылкі — зьмяшчала несапраўдныя факты. Я настойваю, каб рэдакцыя газэты выбачылася перад сваімі чытачамі”.
Калі абвяржэньня ня будзе, Юры Стукалаў пагражае зьвярнуцца ў суд.
Выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца 25 красавіка.