Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастоўскага актывіста забралі ў войска


Belarus -- Soldier's peak-cap, soldier's helmet, bedroom-slippers and pig-iron pot on a fence, Apr1999
Belarus -- Soldier's peak-cap, soldier's helmet, bedroom-slippers and pig-iron pot on a fence, Apr1999

Алега Пронскага, актывіста руху “За свабоду”, забралі 1 лютага ў войска. Яго даставілі з Мастоў у Гарадзенскі абласны ваенкамат, дзе ён прайшоў мэдкамісію. Алег паведаміў нам праз тэлефон, што прызыў відавочна скончаны і ён быў адзіным навабранцам у абласным ваенкамаце.


У раённым ваенкамаце Алегу Пронскаму сказалі, што ён будзе служыць у Горадні сувязістам, але ў абласным яго чакаў афіцэр, які павёз хлопца да месца службы цягніком у Слуцак. Алегу сказалі, што ў Баранавічах будзе перасадка і зь ім мае гутарыць нейкі ідэоляг.

Нагадаем, што спачатку А.Пронскаму выдалі тэрмінова позву на 28-га лютага, ня даўшы падрыхтавацца да службы нават аднаго дня. Хлопец меўся паскардзіцца на ваенкамат у суд, але калі ён прыбыў паводле позвы, яму далі новую — на 1 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG