Як паведаміў юрыст “Вясны” Валянцін Стэфановіч, на сёньня вядома, што прадстаўнікі палітычных дэмакратычных партый увайшлі ў склад толькі трох абласных выбарчых камісій. Адзначаны шэраг выпадкаў, калі паседжаньні па фармаваньні камісій адбываліся без удзелу кандыдатаў ад незалежнага грамадзка-палітычнага сэктару краіны, бо мясцовыя ўлады не паведамлялі пра месца і час іх правядзеньня. Адначасна ў склад камісій перадусім абіраліся прадстаўнікі прадзяржаўных грамадзкіх арганізацый — такіх, як БРСМ, “Белая Русь” або вэтэранскія.
Праваабаронцы: Фармаваньне тэрытарыяльных камісій - з парушэньнямі
Праваабаронцы з грамадзкіх арганізацыяў “Вясна” і “Беларускі Хэльсынскі камітэт” заяўляюць, што фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісій прайшло з парушэньнямі дзейнага выбарчага заканадаўства.
Як паведаміў юрыст “Вясны” Валянцін Стэфановіч, на сёньня вядома, што прадстаўнікі палітычных дэмакратычных партый увайшлі ў склад толькі трох абласных выбарчых камісій. Адзначаны шэраг выпадкаў, калі паседжаньні па фармаваньні камісій адбываліся без удзелу кандыдатаў ад незалежнага грамадзка-палітычнага сэктару краіны, бо мясцовыя ўлады не паведамлялі пра месца і час іх правядзеньня. Адначасна ў склад камісій перадусім абіраліся прадстаўнікі прадзяржаўных грамадзкіх арганізацый — такіх, як БРСМ, “Белая Русь” або вэтэранскія.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1