Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастоўскі палітпрызыўнік «завіс»


Алег Пронскі сёньня прыбыў у Мастоўскі раённы ваенкамат у 6.50 раніцы, праводзіць яго на службу прыехалі сябры і маці. Аднак яму ўручылі новую позву — на панядзелак, калі яго павінны будуць адправіць у вайсковую частку.

Напярэдадні Алег Пронскі падпісаў усе паперы ў суд, куды вырашыў паскардзіцца на ваенкамат. Ён лічыць непрымальным, што яму ўручылі позву аб прызыве толькі напярэдадні — нават менш, чым за суткі

Паводле закону, прызыў заканчваецца 29 студзеня, а позву Алегу Пронскаму выдалі на 1 лютага.

Пронскі -- актывіст Руху "За Свабоду", ён быў у сьпісе Руху на ўключэньне ў абласную выбарчую камісію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG