Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі павялічыў бюджэт пражытковага мінімуму


Новыя нарматывы вызначаныя пастановай Савета міністраў № 533 ад 25 красавіка.


Ад 1 траўня па 31 ліпеня 2009 года пражытковы мінімум у сярэднім на душу насельніцтва складае 243 тысячы 570 рублёў (ад 1 лютага па 30 красавіка гэты нарматыў складаў 234 тысячы 370 рублёў). Для працаздольнага насельніцтва бюджэт пражытковага мінімуму ад 1 траўня вызначаны ў памеры 261 тысячы 320 рублёў; для пэнсіянэраў — 219 тысяч 140 р.; для студэнтаў — 262 тысячы 140 р.; для дзяцей ад 3 да 16 гадоў — 297 тысяч 70 р.; для дзяцей да 3 гадоў — 215 тысяч 160 рублёў.

Сярэдні памер бюджэту пражытковага мінімуму павялічаны на 3,9% адносна папярэдняга паказчыка. Адпаведна на столькі ж павялічацца памеры сацыяльных пэнсій, дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама надбаўкі і падвышэньні да пэнсій асобных катэгорый пэнсіянэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG