Заяву ў міліцыю пра інцыдэнт, які адбыўся 23 траўня на Смаленскім кірмашы, напісаў каардынатар віцебскага абласнога камітэту па стварэньні Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў. Разьбітымі яйкамі аказалася выпэцканым менавіта ягонае адзеньне, хаця студэнт 4-га курсу гістарычнага факультэту ВДУ Аляксей Мітрафанаў адразу заявіў, што цэліў у Мілінкевіча. Той сустракаўся ў той дзень на кірмашы з жыхарамі горада і прадпрымальнікамі – калегамі палітвязьня Сяргея Парсюкевіча.
Аднак на суд над хуліганам, які прадставіўся прыхільнікам НБП, Хрыстафора Жаляпава не запрасілі. Пра тое, што Аляксей Мітрафанаў пакараны, Хрыстафор Жаляпаў даведаўся з SMS-паведамленьня, дасланага самім аштрафаваным. У ім гаварылася: “Мне далі дзьве базавыя велічыні штрафа, іх я заплачу. Але ці ня сорамна вам за ваш паклёп? Вы ж ведаеце, што ў вас я яйкамі не кідаў”.
Хрыстафор Жаляпаў ня лічыць, што Аляксея Мітрафанава можна назваць ахвярай паклёпу, бо гэты чалавек сьвядома зьдзейсьніў хуліганскі ўчынак. Паводле віцебскага актывіста, суд мусіў паставіцца ла гэтага здарэньня больш сур’ёзна, бо інцыдэнт мае пад сабой палітычную глебу.
Таксама спадар Жаляпаў лічыць парушэньнем тое, што яму не паведамілі пра судовае рашэньне, і што пра вынік разьбіральніцтва ён даведаўся з тэлефоннага паведамленьня, якое да таго ж прыніжае ягоную чалавечую годнасьць.