RSS на сайце svaboda.org
Што такое RSS?
RSS – гэта скарот ад Really Simple Syndication (Сапраўды простае распаўсюджаньне). Гэтая тэхналёгія дазваляе вам атрымліваць інфармацыю з нашага сайту самым зручным для вас спосабам. Замест таго, каб наведваць сайт svaboda.org кожны раз, калі вы хочаце знайсьці інфармацыю на канкрэтную тэму, вы можаце наладзіць неабходныя праграмы так, каб усе абнаўленьні аўтаматычна перасылаліся на ваш кампутар адразу пасьля публікацыі на сайце.
Што трэба для працы з RSS-патокамі?
Найперш патрэбная праграма-агрэгатар, якая чытае RSS-паток і сочыць за яго абнаўленьнямі. Такая праграма ўсталёўваецца на вашым кампутары і фактычна робіць тое самае, што і карыстальнік, калі ён ідзе на сайт, выбірае і чытае абнаўленьні, што там зьявіліся. Але праграма робіць гэта ўсё сама: яна паведамляе карыстальніку пра апошнія абнаўленьні і ашчаджае ягоны час. Для таго, каб карыстацца RSS, трэба выбраць на сайце svaboda.org той паток, які вас цікавіць. Напрыклад, калі вас цікавяць усе навіны і абнаўленьні, што зьявіліся на сайце, вам трэба выбраць паток “Усе абнаўленьні”.
Як выбраць праграму-агрэгатар RSS?
Працаваць з RSS можна як праз самастойныя праграмы, гэтак і праз унутраныя сродкі браўзэраў.
Самастойныя праграмы
Самастойных праграмаў для розных апэрацыйных сыстэмаў існуе шмат, для іх пошуку можна скарыстацца
спасылкай з сайту Google, дзе пералічаюцца найбольш папулярныя прадукты. Некаторыя праграмы пашыраюцца бясплатна.
RSS у браўзэрах
Некаторыя браўзэры – Mozilla Firefox, Opera, Microsoft Internet Explorer 7 падтрымліваюць магчымасьць падключэньня RSS-патокаў сваімі ўнутранымі сродкамі. Калі клікнуць на спасылку з RSS-патокам, браўзэр аўтаматычна пакажа яго зьмест. Вам застанецца падпісацца на RSS-паток паводле інструкцыяў, спэцыфічных для кожнага браўзэра.
RSS у блог-партале LiveJournal
Карыстальнікі блог-парталу LiveJournal могуць дадаць у сваю стужку сяброў
наш RSS-паток, і тады ўсе абнаўленьні сайту svaboda.org будуць аўтаматычна зьяўляцца ў стужцы.