Форум

Аляксандар Казулін

Радыё Свабода
26.02.2008 10:53

Сёньня а першай гадзіне ночы дамоў у Менск з калёніі “Віцьба-3” прывезьлі Аляксандра Казуліна. Палітвязьня ня вызвалілі, а толькі далі трохдзённы водпуск на час пахаваньня яго жонкі Ірыны, якая памерла 23 лютага. Аляксандар Казулін пагадзіўся адказаць на пытаньні наведнікаў сайту svaboda.org.

Гэтая дыскусія закрытая.

Камэнтары 21-40 (з 40)

Імя:: Mikola
26.02.2008 15:01

Паважаны Аляксандр Уладзiслававiч! Што б Вы хацелi сказаць тым, хто не здолеу заняць такую прынцыповую пазiцыю, як Вы, стау прыслужваць уладам, але хацеу бы вырвацца з гэтага замкнёнага кола?

26.02.2008

Я магу сказаць, што мы ніколі не прынізімся да помсты ці злоснага стаўленьня да каго б то ні было. Усе зьяўляюцца грамадзянамі нашай краіны, ўсе знаходзяцца на тым узроўні сьвядомасьці, на якім знаходзяцца. Мы проста будзем дапамагаць кожнаму пераадолець саміх сябе і дапамагчы ім вырвацца і ўзяць верх таму сьветламу пачатку, які ёсьць у кожным чалавеку. Ніхто з нас не складаецца цалкам са сьвету ці з цемры. Важна, што бярэ верх. Мы, новая ўлада ў Беларусі будзем рабіць націск на сьветлы пачатак у кожным, а не арыентавацца на чорнае. Таму кожнаму будзе дадзеная магчымасьць сябе рэабілітаваць і пазбавіцца ад аблудаў і памылак. Зразумела, яўныя злачынцы і тыраны будуць пакараныя, яны павінны быць пакараныя. Але гэта будзе зроблена ў строгай адпаведнасьці з законам. Не паводле чыйгосьці жаданьня ці хаценьня, а паводле закону

Імя:: Алесь Чарнышоў
26.02.2008 15:10

Шчыра спачуваю. Спадзяюся што вам хопіць моцы вытрымаць усе пакуты.

Імя:: Генус Горад:: Рыга
26.02.2008 15:13

Спачуванне Вам Аляксандар. Трымайцеся! Няхай будзе сорамна рэжыму Лукашэнка перад дзецьмi. Як Вашае здароуе?

26.02.2008

Усе цудоўна разумеюць, што турма – гэта не падарунак і што здароўе там ніяк не паправіцца. Гэта тая аб'ектыўная рэальнасьць, ад якой нікуды ня дзенесься. Я спадзяюся, што сьвядомыя ахвяры, калі яны ёсьць – яны акупяцца. Ёсьць сапраўднае служэньне Бацькаўшчыне – тады пра сябе думаць нельга. Вось калі ты ня служыш, а працуеш дзеля пасады, кар'еры, рэйтынгу, славы – тады ты будзеш думаць пра ўсё што заўгодна, апрача служэньня. Чалавек, які служыць Бацькаўшчыне, пра сябе забывае.

Імя:: Лена
26.02.2008 15:20

Мои соболезнования, Александр Владиславович. О чем вы разговаривали с Агнистиковым, когда ехали в Минск?

26.02.2008

Калі мы ехалі, мы спалі. За рулём быў кіроўца, а мы на працягу гэтых гадзінаў спалі.

Імя:: saksoniec Горад:: Rzeczpospolita
26.02.2008 15:23

Nu czto tut skarzesz,ja urze wyrazil soboleznowanije na radio "Niemeckaja Wolna" Wam i Waszej siemje w swiazi so smiertju Waszej rzeny Iriny Kozulinoj. Ja skarzu prosto wlast w Bielarusi nado mieniat,poka niepozdno.Dziakuj i udaczi Wam i Waszim dietiam,bieriegitie siebia.

Імя:: Настя
26.02.2008 15:26

В каких условиях вы живете в колонии? Сколько человек в камере? Бытовые условия? Сколько метров камера, что в ней есть? Как общаетесь с другими заключенными?

26.02.2008

Калёнія – гэта ня камэра. Там памяшканьні, дзе жывуць і разьмяшчаюцца па некалькі дзясяткаў чалавек, бывае па некалькі соцень.

Імя:: Кастусь
26.02.2008 15:34

Шаноўны Аляксандр Ўладзіслававіч,
ад ўсяго сэрца спачуваю Вам ў Вашым горы - сьмерці жонкі.
Я шмат ведаю пра спадарыню Ірыну - сапраўдная беларуская жанчына, прыгожая, вумная - яна баролася за волю нашых палітзьняволеных, за Вольную Беларусь. Да апошняга.
Аляксандр Ўладзіслававіч!
Мы ўсе ведаем, на што можа пайсці дыктатар, каб утрымаць ўладу. На забойствы, арышты... За сьмерць спадарыні Ірыны нясе адказ гэты злачынец!
Але ж яму нядоўга засталося панаваць. Побудаваўшы трон на штыках, ён на няго не сядзе!
"Яшчэ троху - і злачынца ня стане; паглядзіш на месца ягонае - і няма яго" (Псалом-36:10).
Мы з Вамі ў Вашай бядзе...
Дабраславі Вас Бог...

Імя:: Лёс
26.02.2008 15:50

Ўсе выглядае такім чынам, што ўлада жадае "дабіць" вас маральна. Жадаю вам ўсяго найлепшага.

Імя:: Вітольд
26.02.2008 15:50

Ў дадатак: выказваю вам свае спачуваньні з нагоды сьмерці вашае жонкі. Хай ёй зямля будзе пухам... Беларусь згубіла цудоўную жанчыну....

Імя:: cher Горад:: minsk
26.02.2008 15:51

Не голодайте!!!нам не нужна ещё одна смерть!!!!лу будет только рад этому!!!!берегите себя!!!!ради нас и ваших дочерей!!!!!!!

26.02.2008

Ёсьць прынцыпы, ад якіх я не магу адмовіцца. Людзі шмат могуць зрабіць дзеля таго, каб я быў жывы. Таму гэта залежыць ня толькі ад мяне, але і ад усіх беларусаў.

Імя:: Sergei Горад:: USA
26.02.2008 18:15

Искеренние соболезнование Вам и Вашей семье. К сожалению, мы вынуждены прощаться с ПЕРВОЙ ЛЕДИ БЕЛАРУСИ!!! Ирина ей БЫЛА, ЕСТЬ И БУДЕТ!!! Этого человека хоронит вся Беларусь, весь МИР!!! А к Луке на могилу каждый будет приходить с лопатой навоза!!! Слава Козулину, Свободу Козулину!!!

Імя:: Алёна Шарамет Горад:: Менск
26.02.2008 18:59

Спадар Аляксандр! Прыміце шчырыя спачуванні з нагоды смерці Вашай жонкі і той сытуацыі, якая склалася вакол яе пахавання, Вашага ўдзелу ў цырымоніі і г.д.

Імя:: Александр Федута Горад:: Минск
26.02.2008 19:08

Александр Владиславович, держитесь! Помните о дочерях, которым Вы нужны, о внуке, который будет брать с Вас пример. Я несколько раз беседовал с Ириной Ивановной, и помню одну ее фразу, сказанную в Вильнюсе: "Саша так любит меня, что даже камень бы растаял, как слеза, если бы он прикоснулся".
Будьте сильным. Она любила Вас таким.

С уважением
Александр Федута

Імя:: галина Горад:: минск
26.02.2008 19:22

Александр, примите мои соболезнования.
Прочитала ваши сегодняшние интервью и подумала : вот бы вы рассуждали так до заключения, все бы было иначе. О том как вы себя вели ДО, о таких людях говорят " без царя в голове" . Не дай Бог испытать то, что вы испытали, но все сниспослано свыше для того, чтобы научить нас думать.
Здоровья вам.

Імя:: janusz
26.02.2008 19:28

Niczoha niama kasztouniej czalavieczaha dosviedu.
Stalinizm, zniszczyuszy miljony, zrabiu toje, czaho nielha vymiarac liczbami: nadarvau suviaz pakalenniau.
Kali u dvuch slovach: Vasz zapaviet doczkam i naszczadkam.
Spaczuvannie Vam i siamiejnikam. Czyrvony Kasciol u hetyja dni - praudzivaje serca Radzimy. Szto zajszlosia u zaliu i skrusie.

Імя:: Алесь Горад:: Мінск
26.02.2008 19:35

Паважаны Аляксандр, выказваю вам свае спачуванні.
Нічога пытаць не буду, проста хачу каб вы трымаліся далей, не гледзячы ні на што. Перамога будзе хутка.

Імя:: Вэб-рэдактар
26.02.2008 20:07

Мы завяршаем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Аляксандар Казулін дзякуе за спачуваньні і падтрымку.

26.02.2008

Вельмі цяжка выказаць тое, што я цяпер адчуваю. Вельмі цяжка перадаць тое, што ў мяне на сэрцы. Маё сэрца ўмяшчае ўсіх, хто ёсьць. І людзі, якія зьвяртаюцца на Свабоду - яны пішуць не дзеля нечага, яны адгукаюцца на кліч сэрца. І гэтая іх душэўнасьць, шчырасьць - яны напаўняюць маё разарванае сэрца і параненую душу тым гаючым бальзамам, які дазваляе мне ня толькі быць моцным, але і непахісным, дазваляе быць тым, з кім ня можа справіцца ніхто. Гэтак куецца такі матэрыял і ўзьнікае невядомая сіла, якая называецца духоўнасьць. Гэта тая духоўная сіла, якая злучае ў сабе кожнае сэрца, кожную душу. Я хачу кожнаму ўдзельніку онлайн-канфэрэнцыі пажадаць, каб мы заўсёды разумелі: мы - беларусы, мы - людзі. Мы ніколі не былі і ня будзем рабамі. А сёньня Беларусь трошкі ператвараецца ў краіну рабоў... Мы ня можам імі быць, мы павінны быць свабоднымі, а за свабоду трэба змагацца. Змагацца ўсім, што ў цябе ёсьць, аддаваць усё, што ў цябе ёсьць, ахвяраваць усім, што ў цябе ёсьць, ісьці да канца, уставаць ва ўвесь рост, не схіляцца, не ламацца. І калі гэта зробяць многія - то вядома, нас наперадзе чакае сьветлая будучыня. Мы ня можам аддаць Беларусь на пагібель. Гэта наша родная зямля, гэта наш родны дом. І нам расьціць нашых дзяцей у дабрыні, у сьвятле, у справядлівасьці, у праўдзе.

Імя:: николай Горад:: езерище ВИТ.ОБЛ.
26.02.2008 20:11

спадар АЛЯКСАНДР,примите мои соболезнования в связи с постигшим ВАС горем. держитесь мы вместе,

Імя:: Вітольд
26.02.2008 22:47

Блін, вэб-рэдактар! Ну чаго вы маё пытанне не паставілі! А то ў народа ствараецца цмянае ўяўленне аб тым што адбываецца ўнутры БСДП і ў Аляксандра Казуліна таксама!

26.02.2008

На жаль, Аляксандар Казулін не пасьпеў адказаць на ўсе пытаньні, бо быў абмежаваны ў часе. Прыносім прабачэньне Вам і ўсім іншым, чые пытаньні засталіся без адказу. Будзем чакаць наступнай нагоды. - Вэб-рэдактар

Імя:: Козіч Горад:: Менск
26.02.2008 23:47

Выбачаюся, але пытаньне да рэдактараў: Казулін адказваў на беларуска мове??
ці гэта вы перакладалі?

26.02.2008

Адказваў па-расейску, мы перакладалі. Арыгінал адказаў прагучыць у нашым радыёэфіры. - Вэб-рэдактар.

Камэнтары 21-40 (з 40)